Форум Практической Магии и Колдовства
Вы хотите отреагировать на этот пост ? Создайте аккаунт всего в несколько кликов или войдите на форум.

Загавары ад рожы

Перейти вниз

Загавары ад рожы Empty Загавары ад рожы

Сообщение автор Bagira Пн 10 Дек 2012 - 16:23

Трэба чытаць на ўтраняй і вячэрняй зорцы. Но сначала прачытаць абрашчонне:

- Госпадзі, Прасвятая Багародзіца, памагі рабу божаму (імя).

Затым чытаюць:

- Белая белавушка, красная красавушка, не балі, не калі, не шумі, не паддавайся ні ў шырыну, ні ў глыбіну. Ад рабы божай (імя) атдаляйся ў бальшыя вароты, у поле, у сіняе мора, там падушка пяровая і пярына пуховая, туда атдаляйся. Па сей дзень, па сей час, па мой нагавор. Памошчніца не я, памошчніца мая Маць Прас­вятая Багародзіца. Амінь.

Перакрасціць бальное месца, закрыць краснай трапкай.

Запісанаў в, Хракавічы ад Фясько Варвары Іванаўны, 1926 г.н., студэнткай Фуре А. (з сшытка)

***
Шла Маць Прачыстая к (імя) з буйнай галоўкі боль выбіраць і шум выдумаць, і вочкі прасвятляць, скулу-рожу, скулу-залатушку выгаварываць і несла тры рожы: адна - красная, другая сіняя, трэцяя - белая. Адна - ссохла, другая — звяла, трэцяя - так прапала. Прападзі, скула-рожа, у (імя) калючая, балючая, смярдзючая, свярбучая, сонцавая, ветраная, урочная, улёшная, прыгаворная, жаласная, радасная. Выгаварываю з буйной галоукі, з ярых воч, з чорных броў, з румянага ліца, з рацівага сэрца, з кашчэй-машчэй, з усіх печаней, з усіх жылачак і спажылачак, па касцях не хадзі і касцей не ламі, рацівага сэрца не сушы. Ідзі, скула-рожа, на ніцыя лозы, на топкія балоты, там табе гуляці і буяці, у рабы божай (імя) не бываці. Прамаўляць тры разы.

***
Встану я, раб божы, рана, умыюся бела-румяна, выйду ў поле, у зялёны сад. Там Маць Прачістая гуляе і к сабе рожу падзывае, рожу красную, рожу чорную, сіняю і белаю, і жовтую, і сухую, і вялую, і врошную, і прыговорную, завідную, пасмешную, пацешную і мужчынскую, і хлапячую, і дзявочую, і бабскую і к сабе прызывае, на агні іспаляе. Датуль ты, рожа, расцвітала, пака я к табе прыбывала. Выдзі із рабы божай із буйнай галавы, із жоўтага мозгу, із румянага ліца, із касцяных зубоў, із белага цела, із гарачай крыві, із серца, із рук і ног, з касцей, падкостак, із жыл, пажыл, із жывата і печеней, і са всех нутреней. Стань, Госпадзі, на помач к рабе божай і прылюбі мой дух. Амінь.

***
Шол Хрістос через поле, нёс трі рожы в руке. Адна - скосценела, другая - следзенела, а трецья - разашлась. I ты, рожа, в этом целе разайдзіся і в даміну назад не вазврашчайся, і с эцім целам не знайся. Ва імя Атца і Сына і Святага Духа.

Тры раза.

***
Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Шла Прасвятая Маць Багародзіца ў утранні і проціў службы. Чьггала кнііу Евангелію, вычытывала скулу-рожу: і родную, і прыродную, і спешную, і смешную, і падуманую, і прастуджаную. Ты, скула-скуланіна, жоўтая жаўтавіна, сіняя сінюга, жоўтая жаўтуха, белая бялюга. Тут табе, скула, не стаяць, не калоць, не балець, не свярбець. А я цябе буду выдымаць і выгаворваць з касці, з буйныя галавы, з ярых вачэй, народжаную, хрышчоную, малітоўную.

***
Загаваріць рожу
Накрывают красной тканью і кажут:

- Шол старец, нёс ларец, запнулся і ўпал, што ўраніл, всё по­добрал. Забрал с рабы (імя) рожу, положыл в ларец і ларец у рагожу. Амінь.

***
Шлі папы праз двары, рожу ламалі, (імя) памагалі.

***
Шла Маці Божа через сінее море, несла трі рожы, одну - водзяную, вторую-огняну, трецью - крываву. Водзяна - разлівалася, крывава - разышлася, огнена - огнём зышла, дай жа, Божа, чтоб огнём зышла.

Замова чітаецца дзевяць раз.

***
Господу Богу помалюся, святой Прочістой покланюся, пятніцы святой, троицы ракавой, святой пакрове, Матцы Хрістовай, я -словам, Бог - с помоччу (імя). Рожа-рожовніца, Хрістова Маці-раждзеніца, по цэркві ходзіла, рожу говорила, ля прыстола стояла, свечі зажыгала, рожу ўгаворала, штоб не очіналася, не ўпоміналася, ні на востан'і ўсхода, ні молодзіком, ні во векі веков. Во імя Отца і Сына і Святога Духа. Амінь. Моі слова, Гасподняя помоч. Тры раза.

***
У пятніцу борам рана баба ішла сінім морам, вялікім полем. Баба ішла, рожу капала, рожу садзіла. Рожа расцвітае, ліст ападае, рожа прападае. Амінь.

Паутараць тры разы.

***
Чытаюць на бального тры дні падрад, па тры разы пасля за­ходу сонца:
- Ішоў старац, нёс ларац. Запнуўся старац, і ўпаў ларац. Што ўпала - усё падняў. Забраў з раба божага (імя) рожу, паклаў яе ў ла­рац, а ларац - у рагожу.

***
Першым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Мамкі Прачыстай пакланюся. У полі тры дарогі, на іх - краскі: жоўтая, зялёная, красная, чырвоная, бурдовая, белая, розавая. У Чысты чацвер рана ішла прэсвятая Ульяна рожу паламала краскі патаптала к Госпаду Богу падхадзіла Госпада Бога прасіла: - Прымі ету рожу, ад етага чала­века калючую, гаручую, ламучую, свярбучую, урошную, прыгаворную, смешную, уцешную, вадзяную, ветраную. Выгаварваю з буйнае галавы, з румянага ліца, з шчырага сэрца, з касці, з касцей, з машчэй, з усіх печаней, з костачак, з красныя крыві, штоб касцей не ламала, сэрца не таміла, буйнаю голаву не крышыла Бог мой, прылюбі ты дух мой. Амінь.

***
Ішоў Ісус Хрысгос на дарозе, сустрэў тры рожы. Яны прыгаворваюць падумную, падзіўную, пацешную, пасмешную на касці не хадзіць, буйнай галоўкі, шчырага сэрца не знабіць. Я цябе, рожа, скашчу, я ж цябе сашлю на шэрае балота, на жоўтыя пяскі, на сіняе мора. Там табе гуляць, там табе бегаць, там табе, гарна рожа, за углом быць.
Bagira
Bagira
Admin

Сообщения : 3684
Дата регистрации : 2010-07-31

https://practical-mage.forum2x2.ru

Вернуться к началу Перейти вниз

Вернуться к началу

- Похожие темы

 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можете отвечать на сообщения