Форум Практической Магии и Колдовства
Вы хотите отреагировать на этот пост ? Создайте аккаунт всего в несколько кликов или войдите на форум.

Загавары ад звiху,удару

Перейти вниз

Загавары ад звiху,удару Empty Загавары ад звiху,удару

Сообщение автор Bagira Пн 10 Дек 2012 - 16:20

Ад удару

Ляцела сава, за сталамі не была, мёду, віна не піла. У мяне, у Ганны хрышчонай, удару і звіху ў назе, у руцэ не было. Прачыста Божа Маць, прыступацьме і гэту балсзнь на быстрыя воды адсылацьме.

Вымаўляецца на любое імя, у любы дзень і час. Прагаворваецца дзевяць разоў.

***
Перад тым, як прагаворваюць замову, чытаюць "Отча наш ".

У полі стаіць груша, каля грушы - прыстол, на прыстоле сядзяць тры сястрыцы. Адна - лён цярэ, другая - меле, трэцяя удар выганяе, У раба божага (імя) па касцях не хадзіць, косці не ламіць. Амінь.

***
Ад звіху, удару

Першым разам, летным часам Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Маці пакланюся. Святая Прачыста, прыступі, дапамажы. Ляціць воран з чужой стараны. Сеў на варотах у чырвоных ботах, хацеў мора запаліць. Як жа мору не гарэць, а ў (імя) звіху, удару не балець.

Пераказаць тры разы.

***
Шла Маць Прачыстая к (імя) звіх выгаварываць і ўдар выдумаць, усе костачкі і сустаўкі састаўляць, і сінія жылы выцягваць, на сінія моры, на ніцыя лозы, на топкія балоты ізсылаць. Там вам гуляць і буяць, у рабы божай (імя) не бываць. Hi я знаю, Гасподзь знае i нам памагае. Я - з духам, а Бог - з помашчу.

Прамаўляць тры разы.

***
Вывіх

Вывіх, вывіх, не будзь ліх (тры разы). Прашу, упрашываю, выхадзі з румянага мяса, жолтай косці. Станет Маць Прачыстая на помашч. Я не памагу, сам Гасподзь паможа. Я - са словам, Бог - з помашчу. Як дух мой лёгак, штоб так (імя) стала легка.

***
Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Мацеры Прачыстай пакланюсь. Святыя святцы, вы - памашнікі, памагаеце всему міру, памажыце і мне раба божа (імя) вывіх выгаварыць.

Ехал Гасподзь Бог на вараном кане па залатом масту. Мосцік абурылся, ножка вывіхнулась. Удар - падскачыл жар. Касці не ламі, гарачай крыві не разлівай. Манер Прачыстая стаяла, косці ўстанаўляла, да помашч (імя) давала. На сінім моры белы камень ляжьшь, на том камне тры сястрыцы сядзіць. Ані не ш'ют, не вышывают, толька вывіх выгаварывают.

***
Удар
Удар словам разганяю, касці і суставы на места ўпраўляю, кроў кіпучую ўнімаю, Госпада Бога на помашч прызываю. Шол Гасподзь Бог чэраз каменны мост, на залатую грасцінку апірался, шолкавым платком уцірался, раба божай (імя) помашч даваць сабірался. Вся боль твая раба божа (імя) сквозь тот мост правалілась, костачкі, сустаўчыкі на места ўстанавілісь, кроў гарачая на жылам сцялілась. Амінь!

Тры разы.

***
Ад удару, звіху, расцяжэння

Першым разам, добрым часам прашу Госпада Бога і Духа Свя­тога. Ішоў Хрыстос чэраз калінавы мост з двума апосталамі. Мост зламаўся, рабы божай (імя) удар балець суняўся. Ты, удар, перастань, балець не стань, па касці не хадзі, касці не ламі, сініх жыл не сушы, рыжага мяса не крышы, костачка да костачкі, сустаў на сустаў, штоб балець перастаў. Я - словам, а Гасподзь Бог - з помашчу.

***
Ад звіха

У чыстым полечку ехау Божачка на сівінькім коніку. Конь спатыкнуўся, звіх звіхнуўся. Канёчак устаў - звіх на места стаў, костачка ў костачку, суставічак у сустаўку, жылачка к жылачцы, цела к целу, мяса к мясу. Як сухому дубу ў лесе не раскідацца, так звіху не атрыгацца. Амінь.

***
Госпаду Богу памолімся, Ісусу Хрысту паклонімся. Ехаў Ісус Хрыстос із нябёс на сівом кане, конь спатыкнуўся, сустаў ушчаўкнуўся. Шлі тры пані купалі, траўку шчыпалі, сустаў устаўлялі: косці - к касцям, мошчы - к машчам, ізвіх шэпталі. Амінь.

Паўтараць замову тры разы. У час маўлення замовы той, хто яе чытае, павінен сваімі рукамі масіраваць тое месца, якое ў чалавека баліць.

***
Госпадзі Божа, прыступі, Госпадзі Божа, памажы, свята Прычыста, свята нядзелька, святы ауторак хрыстовы. Святы Божа гасудар, я прыступаю, звіх, ятрасць і ўдар угавараю. Ішла баба за дзевяць міль, несла пясок на вілках, нясокупаў і звіх, ятрасць і ўдар пранаў.

***
Ад удараў
Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Маці пакланюся. Прачыстая Божая Маці з прыстолу уставала, рабе божай (імя) по­мачы стала, удар шаптала. Вдарнічку, пакоціся па бурачнічку, не всхожайся не ў дзяньку, не ў маладзічку, не ў прекросе. Больш табе, удару, не схожаці ніколі, сколькі ў гаду празнікаў, столькі прыдзе памочнікаў. Амінь, Госпадзі.

***
Звіх і опухаль
Прошу цябе, Господа Бога, і цябе, святая Прочістая Матка Божая, прыступіце і памажыце (імя). Звіх, по косці не ходзі, косці не ломі, одкуль вы взяліся, одкуль показаліся, я ж цябе ўмаляю, я ж цябе ўговораю, за ніцые лозы отправляю, я - со словамі, а Бог - с помоччю.

Дзевяць раз.

***
От удара
Прошу цябе, Господа Бога, і цябе, святая Прочістая Матка Божая, прыступі і памажы (імя). Удар, по косці не ходзі, косці не ломі. Я цябе ўмаляю, я цябе ўговораю, па места ўстонавляю, сустаў с суставом, костка с косткой, жыла с жылой, кров с кровью, штоб не очіналася, не ўпаміналася на востаньі ўсхода і молодзіком, ні во векі веков. Господзі, злюбі мой дух.

Тры раза.

***
Узяць сухі бярозавы дубчык і вадзіць ім.

- Господу Богу помолюса, святой Прачыстай Мацеры пок­лонюса Прачыстая Божая Матачка, прыступі, дапамажы. Як этому дзераву парасткаў не пускаць, так этому удару тут не буваць. К Богу слыхом, а (імя) помоччу.

***
Ад звіху

Господу Богу помолюса, святой Прачыстай Мацеры покло­нюса. Прачыстая Божая Матачка, прыступі, дапамажы. Ішоў звіх ударом цераз дзевяць суставаў, звіх касцяны, звіх дзеравянны. Дзе ты стаў: ці на маету, ці на гладкай дарозе. Я ж цябе ўгавараю, умаўляю з белае касці, з чырвонас крыві, жоўтого мозгу, румяного цела (імя) Богом слыхом і помоччу.

***
Госпаду Богу памалюся, Мацеры Божай пакланюся. Устаньце, усе святыя, на помач з (імя) звіх гаварыць. Ехаў Ісус Хрыстос з Сіянскай гары на сваім кані праз огненную рэчку, праз драцяны мост. Мост пераламаўся, конь спатыкнуўся, сустаў на месца стаў. Штоб гэтаму рабу божаму звіх мінуўся. Амінь.

***
Прасвятая Прачыста ехала на сівым кані чэраз залаты мост. Конь спатыкнуўся, сустаў звіхнуўся. Конь устаў, сустаў на месца стаў. Амінь.

Дуць на звіхнутае месца і пляваць убок. Бабка-шаптуха замаўляе і гладзіць звіхнутае месца Пасля кажнага пранаўлення накладваюць крыж.

***
Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся. Узвіх, узвіх, тут табе ні стаяць, косці ні ламаць, цела ні пушыць з буйнай касці, з гарачай крыві. Я - з словам, я - з духам. Госпадзі, палюбі мой дух.
Bagira
Bagira
Admin

Сообщения : 3684
Дата регистрации : 2010-07-31

https://practical-mage.forum2x2.ru

Вернуться к началу Перейти вниз

Вернуться к началу

- Похожие темы

 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можете отвечать на сообщения