Форум Практической Магии и Колдовства
Вы хотите отреагировать на этот пост ? Создайте аккаунт всего в несколько кликов или войдите на форум.

Ад зубнога болю

Перейти вниз

Ад зубнога болю  Empty Ад зубнога болю

Сообщение автор Геринна Вт 7 Апр 2015 - 21:36

На рацэ, на моры (паўтарыць тры разы), на моры, на акіяне (тры разы) ста¬іць стульчык. На этам стульчыку сядзіць Прасвятая Ба¬га¬родзі¬ца Маць. Яна за¬га¬ва¬ры¬вае зубы. Зуб, зуб, не балі, зубную боль удалі.

Паўтарыць тры разы.


***
Ад зубоў

Першым разам, лепшым часам, ранняю зарою, добраю парою, зоры-зараніны, божыя памашніцы. Сама я прыступаю, Госпада Бо­га і Прачыстую Маці на помач прызываю.

- Зубы-зубы, з чаго ж вы змяніліся?

- З вады, з яды. Прыдумчывыя, прыгаворчывыя, прыстрэчныя, прысмешныя.

- Маладзік-маладзік, у цябе рог залаты. Ты ў моры купаўся і нам паказаўся. Ці быў ты на тым свеце?

-Не.

-Ці бачыў майго дзеда?

-Не.

- Хай у (імя) не баляць і не шчымяць. Як на небе ясны месяц, а ў моры белы камень, а ў полі шэры заяц, як гэтым тром асобам за сталом не сядзець, судоў не судзіць, так у рачыстай, хрышчонай (імя) зубам не балець.

Чытаць тры разы, сплёўваць цераз левое плячо.



***
- Месяц, князь малады, у цябе рог залаты. Ці быў ты на тым свеце, ці бачыў мёртвых душ?

- Быў, бачыў. Мёртвыя ляжаць, ляжаць ціха.

- А ў іх зубы не баляць?

- Не.

- Няхай не баляць і ў мяне.



***
Цемянны зуб

Зялёны дуб, зялёны дуб, вазьмі цемяннога зуба прыбуйнага, прымурованага, палуночнага, штоб не ачынаўся, не памінаўся ні васходам, ні поўднем, ні маладзіком.

Тры разы.

Запісанаў в. Новая Гусявіца ад Барабанавай Аляксандры Міхайлауны, 1941 г.и., студэнткай Барабанавай В.


***
Ад зубнога болю (зубішча)
Мацер Божая на прыстоле стаяла, з Ісусам Хрыстом разгаварывала, рабу божаму (імя) зубішча замаўляла. Зубішча, зубішча, ідзіце на лясішча, лясішча ападае, а зубішча ў раба божага(імя) зажывае. Амінь.

***
Для зубоў
Месяц - на небе, звер - у лесе, рыба - у моры. Штоб не балелі зубы ў раба божага (імя). Паўтараць тры разы.

***
Нагаварыць на ваду і выпіць яе:

- Чатыры сястріцы, Захарій ды Макарій, сястра Дарья ды Ма­рья, ды сястра Ульяна, самі гаварілі, кабы ў раба божего (імя) шчокі не пухлі, зубы не балелі век по веку, атныне до веку. Цем маім славам ключ і замок. Ключ - у воду, а замок - у гору.

***
Замовляць зубі на крапіве

Матушка-крапівушка, святое дзеревцо. Есць у меня раб божы, у его на зубах черві. Ты іх выведзі, а еслі не выведзеш, то я цебя вісушу, а выведзеш, то я цебя в треці дзень отпушчу. Амінь.

***
Калі прамаўляюць гэту замову, маюць наўвазе того, хто зусім нядаўна помер. Той, хто прамаўляе, павінен быў ведаць гэтага чалавека

- Месяц-маладзічэ, ты ходзіш па небу, бачыш (таго, хто памёр), цi не баляць у мертвеца зубы?

- Не.

- Хай не баляць і ў мяне.

***
Замова гаворыцца тады, калі чалавек первы раз пабачыць маладзік. Перакрасціцца і не саступаючы з места і паглядаючы на сярпок, прагаварьщь тры разы замову з упамінаннем маладзіка. Нельга замову шаптаць под строкой, а на дварэ, відам да месяца, а калі яго няма - пазіраць на неба. Можна стаяць на крыльцэ. Нават лепей, калі хворы стане нагамі на камень, можна ўзяцца за дубовы капок. Замаўляць на вадзе ці на хлебе:

- Маладзік мачады, у цябе рог залаты, на моры купаўся, мне паказаўся. Табе - цёмны ночьг, а мне - светлы очы. Табе - на высату, мне - на красату, табе - на ўбытак, а мне - на прыбытак. Пытаўся стары ў маладого, ці баляць зубы ў мяртвого. Не баляць у смерці і ў мяне да смерці.

***
Месяц ты, месячык, срэбныя рожкі, златыя ножкі. Зыдзі ты, ме­сяц, здымі маю зубную скорбь, унясі боль пад воблакі. Мая скорбь ні мала, ні цяжка, а твая сіла магуча. Мне скорбі не пералесць, а тваёй сіле перанесць. Вось зуб, вось два, вось тры - усе тваі, вазьмі маю скорбь. Месяц ты, месячык, укрой ад мяне зубную скорбь.

***
Іду я ні вуліцаю, ні дарогаю, а па пустым завулкам, па вурагам, па каналам. Насустрач мне заяц. - Заяц ты, заяц, дзе твае зубы? Аддай свае мне, а мае вазьмі сабе. Iду я ні сцяжынкаю, ні дарогаю, а цёмным лесам, сырым борам. Насустрач мне серы воўк. - Воўча ты воўча, дзе твае зубы? Вось табе мае зубы, а ты аддай мне свае. Iду я ні зямлёю, ні вадою, а чыстым полем, квяцістым лугам. Насустрач мне старая баба. - Старая ты баба, дзе твае зубы? Вазьмі ты воўчыя зубы, аддай мне свае выпалыя. Замаўляю я зубы крэпка-крэпка ў раба (імя) па сей дзень, па сей час, на векі вякоў. Амінь.

***
Господу Богу помалюся, Господа Бога попрашу, прыступіце і памажыце (імя) зубы лечіць.

- Месяц, месяц, гдзе ты был?

- На том свеце.

- Мёртвых бачіў, што робяць мёртвые?

- Лежаць, не варочаюцца.

- Штобы ў раба божага (імя) зубы не балелі, не шчімелі, не варочаліся, ні всходом, ні подходом, ні молодзіком, ні во вскі веков. Моі слова, Гасподняя помоч. Амінь (тры раза).

***
От зубной скорби
Заря-зарица, красная девица, полуночница, в поле заяц, в море камень, на дне лимарь. Покрой ты, зарница, мои зубы скорбные сво­ею фатою от проклятого лимаря. За твоим покровом уцелеют мои зубы. Враг лимарь, откачнись от меня, а если ты будешь грызть мои белые зубы, сокрою тебя в бездны преисподние. Слово мое крепкое.

***
На моры шчука, а ў лясу мядзведзь с однае чашы йілі і елі, штоб у (імя) зубы не балелі. К Богу слыхом, а (імя) помоччу.

***
На моры, на акіяне, на востраве на Буяне стаіць апостальская царква, стаіць Маці Прысвятая Багародзіца і прыпадобны Анціпій, зубны цаліцель. Ен просіць і моліць угоднікаў божых аб рабе божам (імя), як бы ў вас, угоднікі божыя, зубы не балелі, так бы ў ра­ба божага (імя) зубы не балелі. У імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь, амінь, амінь.

***
Чытаюць на маладзік тры разы і пры гэтым плююць тры разы проз левае плячо

- Месяц - у небе, сонца-у дубе, а чарвяк- у зубе. Амінь, амінь, амінь.

***
Загаворваюць зубную боль намаладзік, выйшаўшы навуліцу:

- Млад месяц малады, на тым свеце быў? -Быў.

- Усопшых бачьгў?

- Бачыў.

- Як у ўсопшых зубы не баляць, так і ў раба божага (імя) зубы не баляць. Ва імя Атца і Сына і Святага Духа. Амінь, амінь. амінь.

***
Чытаюць на маладзік, паказваюць на яловы сучок або на рэдзьку:

- На моры, на акіяне, на остраве на Буяне стаіць цэркаў. У цэркві гэтай сядзіць Маць Прысвятая Багародзіца і прынадобны Анціпей - зубны лекар. Просіць ён і моліць угоднікаў божых о рабе божай (імя). Як бы ў вас, угоднікі божыя, зубы не балелі, так бы не балелі зубы ў рабы божай (імя). Ва імя Атца і Сына і Духа Святага. Амінь, амінь, амінь.

***
На кладбішчы трэба ўзняць фартух, як баляць зубы, падайці к хрэсту і ля яго лентай ці фартухом абкруціць палец і выцярэць са­бе ва рту і сказаць:

- Як (імя таго, на чэй магіле стаіць) сціснуў зубы, штоб так не балелі і ў мяне.

***
Выхажу з варот у вароты, з дзвярэй у дзверы, чыста неба пад сілы нябесныя. На небе, ясны зорачкі, свяціце. Мацер Божая па не­бу хадзіла з яркімі зорамі, з белымі зубамі, яркі зоры зажыгала, бе­лы зубы замаўляла, штоб яркія зоры гарэлі, белы зубы не балелі.
Геринна
Геринна

Сообщения : 20616
Дата регистрации : 2012-11-21

Вернуться к началу Перейти вниз

Вернуться к началу

- Похожие темы

 
Права доступа к этому форуму:
Вы не можете отвечать на сообщения